У Віцебску – самы нізкі сярэдні заробак з усіх абласных цэнтраў, у ў Расонскім раёне – з усіх рэгіёнаў Беларусі
У ліпені сярэдні заробак у Віцебску склаў 2857,60 BYN.
Для параўнання:
- у Гомелі - 2873,70 BYN;
- у Магілёве - 2884,50 BYN;
- у Гродне - 3078,30 BYN;
- у Брэсце - 3259,90 BYN.
У Мінскім раёне сярэдні ліпеньскі заробак склаў 3933,40 BYN.
А гэтыя тры раёны Віцебшчыны ўжо трыдыцыйна ў ліку самых бедных па краіне:
- у Расонскім раёне сярэдні заробак за ліпень склаў 2197,50 BYN;
- у Браслаўскім раёне, які лічыцца самым “турыстычным” і мусіў бы няблага зарабляць, -2210,70 BYN;
- у Шаркаўшчынскім раёне і тое лічба большая, хоць і нязначна, - 2211,10 BYN.























