25 жніўня суд Першамайскага раёна Віцебска прызнаў “экстрэмісцкай” інфармацыйнай прадукцыяй
- Telegram-канал "Хайсы - Віцебскія Курапаты";
- старонку "Хайсы - Віцебскія Курапаты" у сацсетцы "ВКонтакте";
- старонку "Хайсы - Віцебскія Курапаты" у сацсетцы в социальной сети "Одноклассники".
Хайсы – гэта вёска ў Віцебскім раёне, адно з месцаў, дзе адбываліся масавыя расстрэлы ў 1930-40 гадах.
Гэтыя факты памяталі мясцовыя старажылы, якія распавялі пра трагедыі ў гэтых мясцінах краязнаўцам і актывістам. Так утварылася грамадская ініцыятыва "Хайсы - Віцебскія Курапаты", удзельнікі якой ушаноўвалі памяць бязвінных ахвяраў, і не толькі каля Хайсоў, але і ў іншых месцах Віцебшчыны, дзе адбываліся “сталінскія расстрэлы”.

