У міліцыі вырашылі загнаць асобаў, якія стаяць на ўліку, на працу ў сельскай гаспадарцы. На практыцы гэта выглядала так: беспрацоўнага, які стаіць на ўліку, да прыкладу, у Крымінальна-выканаўчай інспекцыі, выклікалі на “прафілактычную гутарку” і пасля “выхаваўчай працы” змушалі падпісаць дамову падраду з канкрэтнай гаспадаркай. Такім чынам на час уборачнай кампаніі меркавалася забяспечыць сельгасарганізацыі дадатковымі кадрамі.
Але спадзевы не апраўдаліся: было заключана 16 працоўных дамоваў, аднак яшчэ 13 чалавек праігнаравалі прапанову працы. Іх пакаралі “за неявку по неуважительной причине на мероприятия, направленные на трудоустройство” паводле арт. 24.3 КаАП - Непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ёй службовых паўнамоцтваў.
У дадзенай сітуацыі відавочна, што міліцыя выкарыстоўвае свой статус для закрыцця кадравых дзірак у сельскай гаспадарцы. Прычым адбываецца прававая падмена: прымус да заключэння працоўных дамоў маскіруецца пад выкананне прафілактычнага нагляду. Між тым, прымусовая праца і прымусовае працаўладкаванне цалкам супярэчаць афіцыйнаму заканадаўству, і гэты прынцып замацаваны ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.



