😰 Палітвязень тройчы трапляў у ШІЗА: у калоніі на яго аказваюць ціск
Палітвязень Глеб Рыбчанка, які з 2026 года адбывае 14-гадовы тэрмін у папраўчай калоніі № 1 у Наваполацку, ужо тройчы трапляў у штрафны ізалятар. Таксама была спроба накіраваць яго ў памяшканне камернага тыпу (ПКТ). Праваабаронцам стала вядома, што адміністрацыя калоніі стварае яму праблемы, верагодна, праз выкарыстанне беларускай мовы.
Асобна звяртаецца ўвага на сітуацыю з лістамі: карэспандэнцыя ад Глеба не даходзіць да родных і блізкіх. Таксама палітвязень абмежаваны ў атрыманні пасылак, спатканнях і тэлефонных званках. Фактычна палітвязень апынуўся ў калоніі без падтрымкі.
Праблемы з перапіскай суправаджалі палітвязня і раней. Да суда ён знаходзіўся ў СІЗА № 1 у Пашковічах і ў Гродзенскай турме № 1. Паведамлялася, што лісты адтуль таксама не даходзілі, а сувязь з вонкавым светам фактычна адсутнічала.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120985
🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
Forwarded fromВясна / Правы чалавека ў Беларусі

3
1August 25, 2026 60