Новы гандлёвы цэнтр на месцы згарэлай «Беларусі» пачнуць будаваць увесну.
Кіраваць ім будзе той самы віцебскі прадпрымальнік Віктар Вялюга, пры якім адбыўся пажар у снежні 2024г.
Паводле версіі адмыслоўцаў, прычынай магла пераробленая электраправодка. Але дагэтуль не вядома, чым скончылася расследаванне крымінальнай справы, распачатай пасля інцыдэнту, і ці пакаралі вінаватых – у прыватнасці, Віктара Вялюгу, уласніка кампаніі «МегаЕвротекс», у структуру якой уваходзіла “Беларусь”.
Падчас пажару з ГЦ былі эвакуяваныя каля 200 чалавек, у медустановы трапілі два дзясяткі пацярпелых. Неўзабаве МНС ініцыявала праверку іншых гандлёвых аб’ектаў, якія належалі Віктару Вялюгу, было знойдзена некалькі соцень парушэнняў.
Пасля пажару ў “Беларусі” Віктар Вялюга быў затрыманы: афіцыйныя СМІ паказалі яго ў наручніках. Яшчэ праз паўтара месяца яго судзілі “за распаўсюд экстрэмізму” паводле ч.2 арт.1911 КаАП. Цяпер Вялюга зноў “на кані” і будзе кіраваць ужо новым гандлёвым цэнтрам.

1
1August 25, 2026 79 1