Супраць жыхара Лёзна распачалі крымінальную справу за каментар у сацсетках раённай газеты
14 жніўня супраць беспрацоўнага 42-гадовага лёзненца была распачатая крымінальная справа па арт. 369 КК РБ – Абраза прадстаўніка ўлады. Паводле следчых, мужчына негатыўна выказаўся на адрас намесніка пракурора Лёзненскага раёна - напісаў каментар “з выкарыстаннем грубай нарматыўнай лексікі” да адной з публікацый на старонцы ў Instagram лёзненскай раёнкі “Сцяг перамогі”.
У рэдакцыі каментар выдалілі і паскардзіліся ў міліцыю. Аўтар допіса затрыманы.

5
1August 24, 2026 117 3