Суд Лёзненскага раёна прызнаў "экстрэмісцкімі матэрыяламі" інтэрнэт-рэсурсы пра ІТ-тэкналогіі
18 жніўня раённы суд прызнаў "экстрэмісцкай" інфармацыйнай прадукцыяй сайт Devby і аднайменны Telegram-канал разам з двума Telegram-ботамі.
Devby - гэта вядомае інтэрнэт-выданне пра тэхналогіі і IT-індустрыю ў Беларусі, ён аб’ядноўвае распрацоўшчыкаў, тэсціроўшчыкаў, менеджараў, стартапераў і іншых спецыялістаў гэтай галіны.
У адпаведнасці з рашэннем Лёзненскага суда інтэрнэт-рэсурсы пра ІТ-тэхналогіі 21 жніўня ўключылі ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў .

1August 21, 2026 104