Яго асудзілі па двух артыкулах: арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады і арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, за кратамі ў ПК-22 вязень адбыў большую частку прысуджанага тэрміну і быў вызвалены “благодаря Указу Президента о помиловании”, як піша дзяржвыданне.
“Палітычнага” боку прысуду газета “Новополоцк сегодня” не закранае, і піша толькі пра тое, што “украденное у семьи время мужчина считает самой суровой платой за преступление”. Таму цяпер ён з дзецьмі “ходит на каток, гуляет в парке, заходит в кафе” і “находится на учете в уголовно-исполнительной инспекции. Погашать судимость предстоит еще два года, и раз в месяц необходимо являться для отметки. При этом жестких ограничений на передвижение нет: новополочанин может покидать жилье, заниматься бытовыми хлопотами”.
Аналіз сукупнасці дэталяў, згаданых у артыкуле, дазваляе меркаваць, што дзяржаная газета, не згадваючы ягонага імя, піша пра экс-палітвязня Дзмітрыя Шалака, працаўніка "Нафтана" і бубнача гурта Paranoia Dolls, асуджанага 6 лютага 2026 г. да трох з паловай гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму са штрафам у памеры 200 базавых велічыняў.

