Амаль дэтэктыўная гісторыя пра шопінг. Аўтарская калонка Лявона… — Беларускі ПЭН — TG.ME

Амаль дэтэктыўная гісторыя пра шопінг. Аўтарская калонка Лявона Вольскага

Новы тэкст сябра Беларускага ПЭНа Лявона Вольскага пра падступныя выкрунтасы гандлёвых цэнтраў 👟👟👟

«– Гэта ня ў нас пішчыць, – з падазрэньнем гледзячы на мяне, сказаў супрацоўнік крамы.

"А ў каго тады?" – падумаў я. Піск не сьціхаў. Я выйшаў з абутковае крамы і пакрочыў па гандлёвым цэнтры. Высокі настойлівы гук не перапыняўся. Можа быць, недзе побач спрацавала якаясьці сыгналізацыя? Я ішоў хуткай хадою, але мярзотны высокі гук быў побач. Здавалася, ён перасьледуе мяне. Я мінаў краму за крамай, а піск заставаўся нязьменны».


👉 Чытайце тэкст на нашым сайце.

Лявон Вольскі – музыка, літаратар, мастак, вядоўца. Аўтар зборнікаў паэзіі «Калідор» і «Фотаальбом», празаічнага зборніка «Міларусь», суаўтар п’есы «Народны альбом», ілюстратар кнігі «Ашуканкі» Яны Вольскай і рамана Альгерда Бахарэвіча «Капітан Лятучая Рыба».

📸 Фота: Дар’я Каляда

Калі для вас бяспечна:
🔖 Падтрымайце нас на Patreon
🔖 Зрабіце разавы данат
🔥3❤1
September 3, 2026 99 1