Анлайн-школа фатаграфіі: набор удзельнікаў з Беларусі Нашыя партнёры… — Беларускі ПЭН — TG.ME

📷 Анлайн-школа фатаграфіі: набор удзельнікаў з Беларусі

Нашыя партнёры Дацкі інстытут культуры разам з ICON× і Good People ApS запрашаюць фатографаў і фатографак у анлайн-школу, якая пройдзе з сярэдзіны верасня да канца лістапада 2026 года.

У праграме – 12 анлайн-сесій, палявая праца, індывідуальнае ментарства і абмен досведам. Удзельнікі будуць працаваць з партрэтнай і дакументальнай фатаграфіяй, святлом, інтэрв’ю, візуальным сторытэлінгам і этыкай працы з уразлівымі людзьмі. Ментар праграмы – дацкі фатограф і візуальны мастак Martin Thaulow.

Будуць адабраныя па 2 удзельнікі з Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Украіны. Вынікам школы стане супольнае выданне з фотаздымкамі і гісторыямі ўдзельнікаў.

Інфасесія: 9 верасня, 17:30–19:30 CEST
Дэдлайн заявак: 15 верасня, 23:59 CEST
👉 Рэгістрацыя на інфасесію.
👉 Падаць заяўку.

Працоўная мова – англійская.

Калі для вас бяспечна:
🔖 Падтрымайце нас на Patreon
🔖 Зрабіце разавы данат
👍3
September 4, 2026 48 2