Кніга «ГУЛАГ» Эн Эплбаўм (Gulag. A History. Anne Applebaum) з аўтографам аўтаркі – першая замежная кніга ў нашай калекцыі забароненых у Беларусі кніг!
Кніга была ўнесеная ў спіс друкаваных выданняў, якія «могуць нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь» 24 студзеня 2025 года.
Калі вы маеце забароненую кнігу і хацелі б яе ахвяраваць у нашу калекцыю – мы з радасцю яе прымем. Наш збор фармуецца валанцёрскімі высілкамі і мы будзем удзячныя дапамозе! Напішыце нам на пошту [email protected].
Праверыць кнігі з вашых паліц вы можаце на сайце bannedbooks.penbelarus.org:
👉 у спісе літаратуры, прызнанай «экстрэмісцкімі матэрыяламі»;
👉 у спісе друкаваных выданняў, «распаўсюджванне якіх здольнае нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь».
Сабраныя кнігі мы рэгулярна паказваем разам з выставай забароненых кніг на розных міжнародных імпрэзах. Наша калекцыя – гэта напамін: нават калі кнігу забараняюць, яна не знікае. Бо слова працягвае жыць, пакуль ёсць тыя, хто хоча яго прачытаць.
6September 2, 2026 99 1