🔏Працягваем хроніку парушэнняў правоў чалавека ў сферы культуры
На 31 жніўня 2026 года: Людзей Слова ў няволі (ці з абмежаваннем волі – адбываюць «хатнюю хімію») – не менш за 22, дзеячаў культуры ў няволі (ці з абмежаваннем волі – адбываюць «хатнюю хімію») – не менш за 125, забароненых кніг – 375.
📍 Супраць Алеся Бяляцкага завочна распачата новая палітычна матываваная крымінальная справа;
📍 Фатографка Алена Таленец асуджана паводле палітычна матываванай крымінальнай справы;
📍 Супраць музыкі Вадзіма Дубойскага распачалі завочную палітычна матываваную крымінальную справу;
📍 «Экстрэмісцкім» прызнаны Telegram-канал праваабарончай ініцыятывы «НЕ смяротнаму пакаранню»;
📍 Песню «Номера» гурта «ЛСП» прызналі «экстрэмісцкай».
🗝 Больш інфармацыі пра затрыманні і арышты дзеячаў культуры, умовы ў месцах пазбаўлення волі, катаванні зняволеных чытайце на сайце Беларускага ПЭНа.
Калі для вас бяспечна:
🔖 Падтрымайце нашых экспертаў на Patreon
🔖 Зрабіце нам разавы данат
4September 1, 2026 49







