Перакладчыцкая майстэрня адкрывае цынамонавы сезон! 🍪 Калі першага… — Беларускі ПЭН — TG.ME

Перакладчыцкая майстэрня адкрывае цынамонавы сезон! 🍪

Калі першага верасня вас цягне пайсці вучыцца – запісвайцеся на новы сезон Перакладчыцкай майстэрні!

У праграме:
〰️ 11 сустрэч з разборам перакладаў на беларускую мову, зробленых удзельнікамі;
〰️ дзве сустрэчы, прысвечаныя карэктуры і рэдактуры тэксту;
〰️ дадатковая сустрэча пра культурныя правы і аўтарскае права, прысвечаная асноўным правам перакладчыкаў і юрыдычным аспектам іх працы;
〰️ магчымасць для пяці найбольш матываваных удзельнікаў працягнуць працу над сваімі перакладамі індывідуальна з ментарамі і ментаркамі.

Заняткі пачнуцца 15 кастрычніка і будуць анлайн кожны чацвер з 18:00 да 20:00 беларускага часу (альбо да заканчэння працы над апошнім перакладам 🙂). Удзельнічаць можна ананімна.

Вядоўца – Андрэй Хадановіч, паэт, перакладчык і папулярызатар беларускай літаратуры ў Еўропе.

Дэдлайн: 1 кастрычніка
📎
Форма заяўкі (далучыце зроблены вамі пераклад)
👉
Усе дэталі і падрабязнасці

Адчуйце смак восені і творчасці разам з цынамонавым сезонам!
🎉7🔥2
September 1, 2026 143 10