Навіны літаратуры ад Беларускага ПЭНа 💜
💜 У беластоцкім выдавецтве «Kamunikat. org» выйшла «Кніга нэкралёгаў», укладзеная Наталляй Гардзіенка і Лявонам Юрэвічам, леташнімі пераможцамі прэміі імя Францішка Багушэвіча. Выданне адлюстроўвае праз некралогі сапраўднае, бурлівае жыццё беларусаў замежжа.
💜 Зміцер Бартосік агучыў другую частку ўспамінаў Валянціна Тараса пад назвай «На арбіце «Звязды». Аўтар стварае асабістую карціну эпохі «паўзверх старонак» афіцыйнай гісторыі СССР і Беларусі.
💜 30 жніўня ў Берліне пройдзе літаратурны вечар пасярод саду з беларускімі і ўкраінскімі аўтаркамі. Чытаюць: Ірына Коткалова, Юля Цімафеева, Анка Упала, Оксана Щур. Творы прагучаць па-беларуску і па-ўкраінску з перакладам на нямецкую.
💜 Праект audiobooks.by агучыў кнігу-пераможцу прэміі Гедройця мінулага сезону. «Занзібар» Сяргея Дубаўца цяпер можна паслухаць на сайце аўдыявыдавецтва. Чытае кнігу сам аўтар.
Калі для вас бяспечна:
🔖 Падтрымайце нас на Patreon
🔖 Зрабіце разавы данат






















