Кароткі спіс прэміі імя Алеся Адамовіча ☄️ На працягу трыццаці гадоў… — Беларускі ПЭН — TG.ME

Кароткі спіс прэміі імя Алеся Адамовіча ☄️

На працягу трыццаці гадоў прэмія Адамовіча адзначае творы, што робяцца важным голасам часу. Сёння, у афіцыйны дзень народзінаў класіка, мы радыя абвясціць кароткі спіс прэміі:

〰️ Зборнік «Голас пакалення свабоды» – Сяргей Сашук
〰️ Кніга апавяданняў «Дубовые яблочкі» – Вольга Касцюк
〰️ Зборнік «Іду да вас, людзі» – укладальніца і рэдактарка Алена Казлова
〰️ Рэпартаж «Памяць у Свіслачы» – Юрка Ляшчынскі, Якуб Сушчынскі
〰️ Раман «Пентаквантар» – Арцём Шуканаў
〰️ Раман «Эйфарыя» – Марыя Пархімчык

Віншуем фіналістаў! Падрабязней чытайце на сайце прэміі: adamovic.penbelarus.org

Алесь Адамовіч – літаратар, сцэнарыст, літаратуразнаўца, грамадскі дзеяч, адзін з заснавальнікаў Беларускага ПЭНа. У наступным годзе нас чакае 100-гадовы юбілей Алеся Адамовіча – і з гэтай нагоды мы распачынаем год, прысвечаны пісьменніку, з рознымі імпрэзамі, сустрэчамі і публікацыямі. Сачыце за навінамі!

Калі для вас бяспечна:
🔖 Падтрымайце нас на Patreon
🔖 Зрабіце разавы данат
❤‍🔥7❤1
September 3, 2026 104 6