Дзве новыя кнігі ў спісе «экстрэмісцкіх матэрыялаў» 📚
1 верасня 2026 года суд Ленінскага раёна г. Магілёва прызнаў «экстрэмісцкімі матэрыяламі» дзве новыя кнігі:
〰️ Анатоль Санаценка, «Вяртанне на Радзіму» (Мiнск: «Галiафы», 2016) / Кнігазбор: Kamunikat.org
〰️ Анатоль Варшаўскі, «Нябесны лён» (Кнігазбор: Kamunikat.org, 2024)
Анатоль Санаценка – паэт, празаік, драматург, перакладчык, рэдактар. «Вяртанне на Радзіму» – першая кніга аўтара на беларускай мове. У ёй – пра «Радзіму, жанчыну, каханне»; пра шлях аўтара да беларушчыны; пераклады з Гіёма Апалінэра, дзед і маці якога былі з Беларусі.
Анатоль Варшаўскі – беларускі паэт і перакладчык, які ў 90-2000-я гады жыў і працаваў у Беларусі. У кнізе змешчаны творы розных гадоў гэтага лірычнага паэта, які ўспадкаваў традыцыі беларускай класікі.
Колькасць кніг, забароненых у Беларусі, перавысіла лічбу 377. Падрабязней чытайце на сайце bannedbooks.penbelarus.org.
Калі для вас бяспечна:
🔖 Падтрымайце нас на Patreon
🔖 Зрабіце разавы данат

5September 3, 2026 107 1