ХАДАНОВІЧ | CHADANOVIČ: post #1672 — TG.ME

📚 22 студзеня ў Гданьску адбудзецца прэзентацыя анталогіі “Літаратура ў выгнанні“ — сустрэча з аўтарамі і аўтаркамі, чые галасы гучаць насуперак рэпрэсіям, цэнзуры і вымушанай эміграцыі.

Анталогія аб’яднала тэксты пісьменнікаў і пісьменніц, якія цяпер знаходзяцца ў Польшчы ў межах праграмы Міжнароднай сеткі гарадоў-прытулкаў (ICORN). Сярод іх — і Андрэй Хадановіч.

Падчас сустрэчы прагучаць вершы і фрагменты тэкстаў у арыгінале, а таксама адбудзецца размова пра досвед выгнання, адказнасць слова і ролю літаратуры ў свеце, дзе свабода выказвання часта апынаецца пад пагрозай.

Мадэраваць дыскусію будзе вядомая польская перакладчыца Юстына Чахоўска.

📆 22 студзеня, 18:00 PL
📍 Długa 35, 80-827 Gdansk

Падрабязнасці тут:
👉 https://fb.me/e/7WPTn8gRh
❤5👍4
January 17, 2026 359 3