ХАДАНОВІЧ | CHADANOVIČ: post #1677 — TG.ME

23 студзеня 1905 года нарадзіўся Канстанты Ільдэфанс Галчыньскі 🌟

Да дня народзінаў вялікага польскага паэта ў часопісе “Таўбін“ пабачыла свет падборка перакладаў Андрэя Хадановіча.

Чытаць можна тут:
👉 https://taubinpoetry.com/translations-be/fata-margana/

📕 Добрыя навіны! Андрэй Хадановіч рыхтуе новую кнігу з вершамі Гальчыньскага па-беларуску пад назвай “Вуліца шарлатанаў”.

Пра маю паэзію

Мая паэзія – калі ўгары
ўзыходзіць месяц,
калі суніцаў хопіць у бары
на цэлы месяц.

Калі няма дзяўчатак і жанчын –
і сон красуе,
адно цвыркун у пройме між цаглін
імправізуе.

Мая паэзія – звычайны цуд,
калі ў сутоньні
заснуў старэнькі кот, нагрэўшы кут
на падваконьні.
❤9👍4🔥1💩1
January 23, 2026 617 1 1