ХАДАНОВІЧ | CHADANOVIČ: post #1678 — TG.ME

Сёння пайшоў з жыцця вядомы беларускі выдавец і паэт Раман Цымбераў 🥀

Некалькі дзён таму яму раптоўна стала кепска, з’явіліся праблемы з ныркамі, потым здарыўся інсульт. Рамана перавялі ў рэанімацыю, але не ўратавалі. Яму было ўсяго 44 гады.

Цымбераў выдаваў зборнікі серыі "Паэты планеты", кнігі Евы Вежнавец, Вінцэся Мудрова, Сяргея Лескеця і іншых выбітных беларускіх аўтарак і аўтараў.

Пры жыцці выйшла чатыры зборнікі паэзіі Цымберава: "Мышыны кароль" (2006), "Гісторыя хваробы" (2011), "Трэці сшытак" (2017), "На улицах Вавилона. Куретская стража" (2021).

А Вечнасць чакае яшчэ за парогам,
Анёлы скажуць: Цябе чакалі!
Яны недзе тут, за бліжэйшым рогам,
У невялічкім душ вечных шпіталі.


Светлая памяць 🕯
😢23💔12😱3😁1
February 10, 2026 506 3