📖 «Яхім Памазок — ветэран BAB і калгасны качагар па сумяшчальніцтве. Ягоная жонка Кацярына доўга рабіла ў калгасе даяркай, зарабіла паўкілё металёвых узнагародаў на грудзі і звалася майстрам машыннага даеньня. Яхім, што прынёс з вайны ўсяго адзін ордэн, вядома ж, зайздросьціў жонцы і хацеў, каб яго звалі майстрам цэнтральнага ацяпленьня. Званьне тое, аднак, не прышчапілася да Памазка, можа, з тае прычыны, што быў ён сьпец іншае справы, пра якую не любіў казаць. Але ён стараўся. У партыі браў удзел амаль пяцьдзесят год, часам актыўнічаў, аднойчы нават абіраўся ў раённы савет, ды няўдала. Сябры суцяшалі: яшчэ ня вечар. З тваімі заслугамі напэўна можна дачакацца лепшага — вунь колькі старых бздуноў сядзяць дэпутатамі, чым ты за іх горшы?»
⬇ «Бутэльчына, альбо Прэзідэнт на дрэве», Васіль Быкаў: https://kamunikat.net/butelchyna-albo-prezident-na-dreve-bykaw-vasil
#кнігі_kamunikat