МАЙСТАР-КЛАС «БЕЛАРУСКІЯ МАТЫВЫ Ў ЛІНАГРАВЮРЫ»
⠀
🗓 20–24 ліпеня 2026 года
📍 OTWARTE PRACOWNIE PLASTYCZNE im. Eugeniusza Gepperta
⠀
Адкрыйце для сябе мастацтва лінагравюры і стварыце ўласныя аўтарскія прынты, натхнёныя беларускай народнай традыцыяй!
⠀
Запрашаем на творчы майстар-клас, прысвечаны мастацкай графіцы. Пад кіраўніцтвам вядомага польскага мастака вы пазнаёміцеся з тэхнікай лінарыту, створыце ўласную графічную кампазіцыю і перанясеце яе не толькі на паперу, але і на тэкстыль.
⠀
Падчас майстар-класа вы:
⠀
🖨 пазнаёміцеся з асновамі тэхнікі лінарыту і працэсам стварэння друкаванай графікі;
⠀
🖨 створыце ўласны графічны твор, выразаючы малюнак на лінолеуме;
⠀
🖨 надрукуеце свае адбіткі друкарскімі фарбамі на паперы;
⠀
🖨 перанясеце створаныя выявы на тэкстыль — футболкі, штаны або іншыя элементы адзення;
⠀
🖨 створыце аўтарскую працу, натхнёную беларускай народнай мастацкай традыцыяй.
⠀
Гэтыя заняткі дапамогуць вам авалодаць адной з класічных графічных тэхнік, адкрыць новыя магчымасці творчага самавыяўлення і стварыць унікальныя мастацкія працы.
⠀
Вядучы майстар-класа — Рышард Паёнчак
⠀
Рышард Паёнчак — польскі мастак, графік і педагог. У 1982–1984 гадах вывучаў скульптуру на факультэце скульптуры Акадэміі выяўленчых мастацтваў у Гданьску, пасля працягнуў навучанне на факультэце жывапісу Акадэміі выяўленчых мастацтваў ва Уроцлаве. У 1987 годзе атрымаў дыплом у майстэрні прафесара Станіслава Картыкі.
⠀
З 2002 года працуе ў Адкрытых мастацкіх майстэрнях імя Яўгена Геперта ва Уроцлаве, дзе кіруе майстэрнямі скульптуры і друкаванай графікі.
⠀
Ён арганізоўваў і праводзіў жывапісна-скульптурныя пленэры ў Левіне-Клодзкім, Ельчы-Лясковіцах і Баровіках, а таксама з’яўляецца ўдзельнікам шматлікіх персанальных і калектыўных выстаў.
⠀
📍 OTWARTE PRACOWNIE PLASTYCZNE IM. E. GEPPERTA
вул. Руская, 46C
⠀
🗓️ 20–24 ліпеня 2026 ⏰ 16:30–19:00
⠀
✨ Удзел бясплатны.
⠀
Колькасць месцаў абмежаваная, таму абавязковы папярэдні запіс.
⠀
📩 Запіс праз Telegram:
@NatalliaKh і пазначайце, калі ласка, назву - вышыўка ці графіка