🎬 Шэсць лекцый з цыклу “Доўгая дарога дадому” ўжо даступныя анлайн!
🎧 Усе лекцыі даступныя на беларускай мове на старонцы https://zawolnosc.eu/2025/11/andrej-chadanowicz-dluga-droga-do-domu.
Паэт і перакладчык, рэзідэнт Уроцлаўскага Дому Літаратуры Андрэй Хадановіч запрашае ў падарожжа па беларускай літаратуры — праз гісторыі пра тых, хто ствараў яе голас, годнасць і моц.
У межах цыклу вы пачуеце пра пісьменнікаў, перакладчыкаў і рэдактараў, якія разам стваралі канон усходнееўрапейскай літаратуры — ад ваенных успамінаў да казачнага рэалізму, ад супраціву цэнзуры да філасофскіх падарожжаў у глыбіні чалавека.
📚 Даступныя выпускі:
„Я вас не баюся” – Васіль Быкаў.
„Ці можна выйграць у смерці ў шахматы?” – Уладзімір Караткевіч.
„Закладнікі ўтопіі” – Святлана Алексіевіч.
„Па што ідзеш, воўча? – Па астатняе” – Ева Вежнавец
„Нязломная: жыццё і творчасць Ларысы Геніюш”
Шостая лекцыя — пра некалькі пакаленняў найвялікшых беларускіх паэтак і паэтаў канца ХХ — пачатку ХХІ стагоддзя.

10November 18, 2025 401 4