Інфапункт Беларусы Уроцлава: post #808 — TG.ME

МАЙСТАР-КЛАС «БЕЛАРУСКІЯ МАТЫВЫ Ў ЛІНАГРАВЮРЫ»

🗓 20–24 ліпеня 2026 года
📍 OTWARTE PRACOWNIE PLASTYCZNE im. Eugeniusza Gepperta


Адкрыйце для сябе мастацтва лінагравюры і стварыце ўласныя аўтарскія прынты, натхнёныя беларускай народнай традыцыяй!

Запрашаем на творчы майстар-клас, прысвечаны мастацкай графіцы. Пад кіраўніцтвам вядомага польскага мастака вы пазнаёміцеся з тэхнікай лінарыту, створыце ўласную графічную кампазіцыю і перанясеце яе не толькі на паперу, але і на тэкстыль.

Падчас майстар-класа вы:

🖨 пазнаёміцеся з асновамі тэхнікі лінарыту і працэсам стварэння друкаванай графікі;

🖨 створыце ўласны графічны твор, выразаючы малюнак на лінолеуме;

🖨 надрукуеце свае адбіткі друкарскімі фарбамі на паперы;

🖨 перанясеце створаныя выявы на тэкстыль — футболкі, штаны або іншыя элементы адзення;

🖨 створыце аўтарскую працу, натхнёную беларускай народнай мастацкай традыцыяй.

Гэтыя заняткі дапамогуць вам авалодаць адной з класічных графічных тэхнік, адкрыць новыя магчымасці творчага самавыяўлення і стварыць унікальныя мастацкія працы.

Вядучы майстар-класа — Рышард Паёнчак

Рышард Паёнчак
— польскі мастак, графік і педагог. У 1982–1984 гадах вывучаў скульптуру на факультэце скульптуры Акадэміі выяўленчых мастацтваў у Гданьску, пасля працягнуў навучанне на факультэце жывапісу Акадэміі выяўленчых мастацтваў ва Уроцлаве. У 1987 годзе атрымаў дыплом у майстэрні прафесара Станіслава Картыкі.

З 2002 года працуе ў Адкрытых мастацкіх майстэрнях імя Яўгена Геперта ва Уроцлаве, дзе кіруе майстэрнямі скульптуры і друкаванай графікі.

Ён арганізоўваў і праводзіў жывапісна-скульптурныя пленэры ў Левіне-Клодзкім, Ельчы-Лясковіцах і Баровіках, а таксама з’яўляецца ўдзельнікам шматлікіх персанальных і калектыўных выстаў.

📍 OTWARTE PRACOWNIE PLASTYCZNE IM. E. GEPPERTA
вул. Руская, 46C

🗓️ 20–24 ліпеня 2026 16:30–19:00

Удзел бясплатны.


Колькасць месцаў абмежаваная, таму абавязковы папярэдні запіс.

📩 Запіс праз Telegram:
@NatalliaKh і пазначайце, калі ласка, назву - вышыўка ці графіка
❤‍🔥3❤1
July 14, 2026 256 6