⠀
🗓 20–24 ліпеня 2026 года
📍 OTWARTE PRACOWNIE PLASTYCZNE im. Eugeniusza Gepperta
⠀
Адкрыйце для сябе таямніцы беларускай вышыўкі і стварыце ўласную інтэрпрэтацыю традыцыйных арнаментаў!
⠀
Запрашаем на ўнікальны майстар-клас, прысвечаны сучаснаму асэнсаванню беларускай вышыўкі. Гэта магчымасць не толькі авалодаць мастацкімі прыёмамі, але і дакрануцца да багатай культурнай спадчыны, якая захоўваецца ў кожным арнаменце і кожнай нітцы.
⠀
Падчас майстар-класа вы:
⠀
🪡 пазнаёміцеся з традыцыямі беларускай вышыўкі, яе колеравай сімволікай і асаблівасцямі матэрыялаў;
⠀
🪡 адкрыеце для сябе значэнне асноўных арнаментаў і сімвалаў — ахоўных, жыццёвых і звязаных з прыродай;
⠀
🪡 даведаецеся пра ролю вышыўкі ў беларускай культуры, яе сувязь з сямейнымі і народнымі традыцыямі;
⠀
🪡 створыце ўласную мастацкую працу, пераасэнсоўваючы традыцыйныя ўзоры мовай сучаснага мастацтва.
⠀
Гэтыя заняткі дапамогуць вам па-новаму паглядзець на беларускую вышыўку, навучыцца творча працаваць з яе матывамі і стварыць уласны твор, натхнёны народнай спадчынай.
⠀
Вядучы майстар-класа — Роберт Вячорак
⠀
Роберт Вячорак — польскі мастак тэкстылю, педагог, член Саюза польскіх мастакоў (ZPAP) з 2016 года, старшыня секцыі мастацкага тэкстылю Уроцлаўскага аддзялення ZPAP і ўдзельнік творчай групы Wątek.
⠀
Тэхнікі мастацкага ткацтва вывучаў пад кіраўніцтвам прафесаркі Эвы Марыі Парадоўскай-Вершлер у Ткацкай галерэі «Яткі» ва Уроцлаве. За сваю кар’еру арганізаваў 25 персанальных і прыняў удзел у 65 калектыўных выставах у Польшчы, Францыі, ЗША, Канадзе, Уругваі, Венгрыі і Славакіі.
⠀
Ён — лаўрэат і намінант шматлікіх міжнародных конкурсаў мастацкага тэкстылю, у тым ліку біенале «Ад кроснаў да Кросна» і Міжнароднага фестывалю мастацтва валакна Kowary.
⠀
Пра творчасць
⠀
У сваёй творчасці Роберт Вячорак даследуе магчымасці мастацкага тэкстылю, працуе з фактурай, структурай і формай, эксперыментуе з асновай і ўтком, адкрываючы новыя спосабы стварэння тэкстыльных аб’ектаў.
⠀
Яго творы — гэта разважанне пра чалавека, адносіны, памяць і сучасны свет. Кожная праца становіцца прасторай для дыялогу, асабістых перажыванняў і новых інтэрпрэтацый.
⠀
«Мастацтва нараджаецца тады, калі патаемнае бачанне мастака сустракаецца з праяўленнем прыроды ў пошуку новых форм».
⠀
Халіль Джыбран
⠀
📍 OTWARTE PRACOWNIE PLASTYCZNE IM. E. GEPPERTA
вул. Руская, 46C
⠀
🗓️20-24 ліпеня 2026 ⏰ 16:30–19:00
⠀
✨ Удзел бясплатны.
⠀
Колькасць месцаў абмежаваная, таму абавязковы папярэдні запіс.
⠀
У ТГ пісаць да
@NatalliaKh і пазначаць назву майстар-класа - вышыўка ці графіка