Інфапункт Беларусы Уроцлава: post #793 — TG.ME


Вернісаж выставы «ЁСЦЬ | JESTEM» праходзіў у коле.

Удзельнікі і госці сабраліся, каб убачыць вынік мастацкіх майстар-класаў, арганізаваных Адкрытымі Мастацкімі Майстэрнямі імя Е. Геперта
@otwartepracownieplastyczne.wro ў межах XIII Фестывалю Незалежнай Беларускай Культуры.

Беларускія эмігранты, што асвойваюць жыццё ва Уроцлаве, прынеслі ў праект уласныя пачуцці, назіранні і новы досвед — ад пошуку святла да спробаў убачыць сябе ў прасторы чужога горада.

Пад кіраўніцтвам Мацея Сіціньскага ўдзельнікі глядзелі на Уроцлаў уважліва і чуйна, а з дапамогай Магдалены Голда іх здымкі ператвараліся ў лічбавыя калажы — карты памяці, пачуццяў і адкрыццяў.

«ЁСЦЬ | JESTEM» — больш, чым экспазіцыя. Гэта маніфест быцця, дыялог, арганізаваны Маоынай Савіцкай і Генрахам Мазуркевічам, з прасторай і спроба сказаць: я тут, бачу, адчуваю, ствараю. І ў гэтых трох днях фестывалю кожны змог гэта не толькі ўбачыць, але і адчуць.

#яёсць #jestem
📸
@irene.mikheeva
@fotograf_irene.wroclove
📸
@natali.eye
❤2
October 17, 2025 351