Беларускі інстытут публічнай гісторыі: post #2934 — TG.ME

🗺 28 жніўня 1912 года ў вёсцы Засімавічы (сёння 🐍 Пружанскі раён Брэсцкай вобласці) нарадзіўся беларускі грамадскі дзеяч на эміграцыі, публіцыст і картограф Віктар Астроўскі.

Вучыўся на факультэце права Віленскага ўнівэрсытэту імя Стэфана Баторыя, быў чальцом Беларускага студэнцкага саюзу, арганізацыі «Скарынія».

З прыходам савецкай улады ў Заходнюю Беларусь быў арыштаваны і асуджаны на 8 гадоў лагераў (тэрмін адбываў у Варкуце, Расея). Ягоная маці, Антаніна Астроўская, загінула ў лагеры, падчас ссылкі ў Казахстане.

Сам Астроўскі здолеў уцякчы і прайшоў пешкі 300 кіламетраў.

З канца 1941 года ў Арміі Андэрса (2-гі Польскі корпус), у складзе якое прымаў удзел у штурме італьянскага Монтэ-Касіна ў траўні 1944 года.

З 1946 у Вялікабрытаніі. Вывучаў картаграфію Беларусі. Аўтар шэрагу кніг па беларускай картаграфіі і старажытных назваў Беларусі, а таксама публіцыстычных брашур і артыкулаў, прысвечаных гісторыі XX ст.. Усе кнігі выдаваў за ўласны кошт.

У 1960-х. займаўся выданнем часопісу «Аб’еднаньне». Збіраў калекцыю картаў, якая пасля ягонае смерці была перададзеная ў Скарынаўскую бібліятэку ў Лондане.
❤15👍3👏1🙏1
August 28, 2026 227 2