Беларускі музей імя Івана Луцкевіча рыхтуе выставу да 120-годдзя «Нашай Нівы» і просіць людзей пра экспанаты
Выстава будзе называцца «Голас стагоддзя: 120 гадоў «Нашай Ніве» Гісторыя слова і свабоды». На выставе будзе пра ўсе перыяды выдання: і ХХ, і ХХІ стагоддзе.
Арганізатары будуць удзячныя за любыя экспанаты, звязаныя з «Нашай Нівай»: артэфакты, рукапісы, фотаздымкі, памятныя рэчы, перапіску з Рэдакцыяй часоў, калі яна была яшчэ папяровая — карацей, усё, у чым адбіўся час.
Звяртайцеся ў Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча (Вільня, вул. Віленская (Vilniaus g.), 20. Ці праз e-mail [email protected]. Або праз тых людзей, якія ведаеце асабіста.
Forwarded fromНаша Ніва

11
4
1August 29, 2026 161 1