Беларускі інстытут публічнай гісторыі: post #2936 — TG.ME

Ад Геніюш да «Тутэйшых»: як культура станавілася супрацівам у СССР

На YouTube-канале Праваабарончага цэнтра «Вясна» выйшаў новы выпуск праекта «Прававыя летапісы», прысвечаны беларускаму культурніцкаму супраціву ў савецкі час.

У цэнтры выпуску — тры гісторыі:
▪️ Ларыса Геніюш, якая прайшла праз сталінскія турмы і ГУЛАГ, але не адмовілася ад сваіх перакананняў і беларускасці;
▪️ Уладзімір Арлоў — ад студэнцкага самвыдату 1970-х да вяртання беларусам гістарычнай памяці;
▪️ «Майстроўня», «Талака» і «Тутэйшыя» — моладзевыя суполкі 1980-х, якія адраджалі беларускую культуру, абаранялі гістарычную спадчыну і выводзілі нацыянальны рух у публічную прастору. Адным з заснавальнікаў «Тутэйшых» быў Алесь Бяляцкі.

▶️ Глядзець відэа: https://youtu.be/aeFtqv-Bnyw
YouTube
Ад Геніюш да «Тутэйшых»: гісторыя культурніцкага супраціву ў СССР
Праваабарончы цэнтр “Вясна” прэзентуе новы выпуск відэапраекта “Прававыя летапісы”. Гэтым разам мы распавядзем пра тое, як беларускае дысідэнцтва мела свой унікальны, глыбока культурніцкі характар і было прынцыповым змаганнем за права заставацца сабой, гаварыць…
❤7❤‍🔥2🙏1
August 29, 2026 287 5