Ён першым настроіў на патрэбную хвалю малапісьменную тады яшчэ беларускую нацыю - мільён асобнікаў “Нашай Нівы” за 8 гадоў, ад 1906 да 1914 года, гэта яго поспех - Аляксандра Ўласава.
- У нас было вельмі мала сілаў, вельмі мала грошай, але вельмі шмат энтузіязму ,
- гэты шчыры SWOT-аналіз Уласава гучыць як беларускі праклён і шчасце адначасова.
Уласаў нарадзіўся ў 1874 годзе 28 жніўня ў Вілейцы, але давялося пажыць і ў Пінску і ў Менску.
Што ён беларус і што гэта на ўсё жыццё, ён зразумеў у самым пачатку 90-х гадоў ХІХ стагоддзя на лекцыях выдатнага менскага выкладчыка гісторыі Генрыка Татура. Ад яго Ўласаў упершыню пачуў пра Вітаўта і Кейстута, пра каралёў і паўстанні.
🚩 Драматычны лёс аднаго з першых нацыянальных медыяменеджараў тут - https://karonavitauta.org/public/ulasa-alyaksandr
Падпісвайся на Карону Вітаўта! ❤️




