🔻 Гэты партрэт - адзін з найлепшых і вядомых партрэтаў знакамітага беларускага драматурга Францішка Аляхновіча. Выкананы ў 1922 годзе на замову ў Вільні мастаком Адамам Медзыблоцкім.
Аж цікава, якім быў партрэт у колеры! Арыгінал згарэў у віленскіх печках.
У 1939 годзе, калі ў Вільню ўварвалася Чырвоная Армія, першае, што рабіла Станіслава, былая жонка Аляхновіча, паліла ўсё, што магло паказаць камуністам на яе адносіны з беларускім дзеячам.
У печку пайшлі кнігі Францішка Аляхновіча “У капцюрох ГПУ” і "Prawda o Sowietach", лісты і гэты цудоўны партрэт. Было не да памяці, Станіслава баялася за сябе і за сыноў - Юрку і Казіміра. А баяцца было чаго: Аляхновіч у 1933 годзе вярнуўся з сталінскіх лагероў.
🚩 Чытаць далей: Самы вядомы спалены партрэт беларуса
Падпісвайся на Карону Вітаўта! ❤️


















