Дзень беларускага пісьменства — добрая нагода звярнуцца да… — "Беларуская мова і літаратура" — TG.ME

Дзень беларускага пісьменства — добрая нагода звярнуцца да літаратурнай спадчыны Беларусі і ўспомніць пісьменнікаў, чые творы сталі важнай часткай нашай культуры 📖

2026 год багаты на юбілейныя даты: 105 гадоў спаўняецца з дня нараджэння Івана Шамякіна і Івана Мележа, 130 гадоў — Кандрата Крапівы, 140 гадоў — Змітрака Бядулі, 145 гадоў — Янкі Журбы, 115 гадоў — Васіля Віткі.


🤩 Пазнаёміцца з беларускай літаратурнай спадчынай можна праз серыю «Чытай і слухай» выдавецтва «Адукацыя і выхаванне». Яна выходзіць з 2023 года і аб’ядноўвае творы беларускіх і замежных аўтараў, у тым ліку тых, чые кнігі ўваходзяць у школьную праграму.

У серыі ўжо выйшлі творы Шамякіна, Караткевіча, Чорнага, Навуменкі, Быкава і Маўра. Таксама ў ёй прадстаўлены зборнікі старажытнай беларускай літаратуры, фальклору і сусветнай класікі.

Асаблівасць серыі — магчымасць не толькі чытаць, але і слухаць творы: QR-коды ў кнігах вядуць да аўдыязапісаў у выкананні прафесійных дыктараў. А гістарызмы, дыялектызмы і рэдкія аўтарскія словы тлумачацца непасрэдна на старонках.

Беларуская класіка застаецца жывой, пакуль яе чытаюць, слухаюць і адкрываюць нанова.

#деньбелорусскойписьменности
#подборка@aivbooks
❤9🔥2
September 3, 2026 595 1