Галоўнае і залежнае словы
ў словазлучэнні
Урок у V класе
С. А. Машканава
Распрацоўка настаўніцы ДУА «Суражская сярэдняя школа імя Героя Савецкага Саюза М. П. Шмырова» Віцебскага раёна дапаможа пяцікласнікам атрымаць уяўленне пра асаблівасці будовы словазлучэння, пра галоўнае і залежнае словы ў ім.
Матэрыял будзе садзейнічаць выпрацоўцы ўменняў выяўляць пары слоў, звязаных па сэнсе і граматычна, ставіць пытанні ад галоўнага слова да залежнага, а таксама спрыяць развіццю лексіка-граматычнага ладу маўлення вучняў, іх камунікатыўнай кампетэнцыі і выхаванню патрыятычнай культуры асобы.
Прыклад заданняў:
🔸 Пастаўце назоўнікі ў адпаведнай форме, каб атрымаліся словазлучэнні.
Ісці з (песня), перад доўгай (дарога)...
🔸 Размяркуйце словы, словазлучэнні і сказы па калонках (вучні па чарзе выходзяць да дошкі і прымацоўваюць магнітамі прыклады ў адпаведныя калонкі): «Слова», «Словазлучэнне», «Сказ».
Вяртацца, бераг, вяртацца з паходу, бераг ракі...
Для кантролю ведаў прапанаваны лічбавы дыктант.
〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️
✅Замовіць нумар:
(+375 17) 322-93-25.
🔸Падпісацца на №10—12
можна праз анлайн-рэсурсы:
▫️Белпошта
▫️belpressa.by



