Чытайце ў вераснёўскім нумары! Асаблівасці дапасавання і кіравання ў… — "Беларуская мова і літаратура" — TG.ME

📖 Чытайце ў вераснёўскім нумары!

Асаблівасці дапасавання і кіравання ў беларускай мове (у параўнанні з рускай)
Урок у VIII класе
І. М. Лынько
 
Як дапамагчы васьмікласнікам засвоіць асаблівасці дапасавання і кіравання ў беларускай мове?
Як навучыць іх правільна падбіраць беларускія адпаведнікі да рускіх словазлучэнняў і пазбягаць памылак у маўленні?
 
На гэтыя і іншыя пытанні дапаможа адказаць распрацоўка ўрока, падрыхтаваная настаўніцай Малоткавіцкай сярэдняй школы імя М. М. Касцечка Пінскага раёна І. М. Лынько.
 
Для замацавання ведаў васьмікласнікам прапануецца знайсці няправільна ўтвораныя словазлучэнні, выправіць памылкі і запісаць правільныя варыянты. Вучань-алімпіяднік зможа паспрабаваць сябе ў ролі рэдактара: вызначыць, да якіх рускіх словазлучэнняў падабраны правільныя беларускія адпаведнікі. Удасканаленню арфаграфічных навыкаў паспрыяе заданне на ўтварэнне складаных прыметнікаў на аснове словазлучэнняў.
 
Да пытанняў і заданняў падаюцца адказы. Матэрыял дапоўнены апорнай табліцай «Ужыванне прыназоўнікаў (асаблівасці дзеяслоўнага кіравання)», у якой пададзены склонавыя пытанні і прыклады.
 
〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️
Замовіць нумар:
(+375 17) 322-93-25.
 
🔸Падпісацца на №10—12
можна праз анлайн-рэсурсы:
 
▫️Белпошта
▫️belpressa.by
❤3👍2🔥1
September 3, 2026 477 1