📖 Чытайце ў вераснёўскім нумары!
▫️Да Года беларускай жанчыны▫️
Калі камень ажывае: помнікі беларускім асветніцам і пісьменніцам
Мерапрыемства для вучняў IX—XI класаў
М. П. Грынцэвіч
Сцэнарый пазакласнага мерапрыемства настаўніцы сярэдняй школы № 140 г. Мінска М. П. Грынцэвіч праз аповед пра скульптурныя помнікі дапаможа старшакласнікам даведацца, як захоўваецца памяць пра Ефрасінню Полацкую, Цётку, Веру Харужую і Еўдакію Лось. Вучні пазнаёмяцца з гісторыяй стварэння манументаў, іх аўтарамі, звернуць увагу на мастацкія дэталі, якія раскрываюць характар, жыццёвы выбар і дзейнасць славутых беларускіх жанчын.
У час мерапрыемства вучні:
🔸паслухаюць паведамленні «Даследчыкаў памяці» пра помнікі і бюсты, усталяваныя ў Мінску, Полацку, Шчучыне, Астрыне, Мазыры, Бабруйску, Пінску і Віцебску;
🔸разгледзяць скульптурныя вобразы Ефрасінні Полацкай, Цёткі, Веры Харужай і Еўдакіі Лось, звернуць увагу на розныя варыянты помнікаў адной і той жа асобе;
🔸паслухаюць вершы Алеся Звонака, Віктара Шніпа, Рыгора Барадуліна і Міхася Калачынскага, прысвечаныя беларускім жанчынам.
Помнікі і бюсты выдатным жанчынам у Беларусі — даніна памяці тым, хто сваім жыццём і самаахвярнасцю служыў Бацькаўшчыне і народу. Іх справы і здзяйсненні — красамоўнае сведчанне таго, што любоў да Радзімы, грамадзянскасць асобы выяўляецца ў добрых справах, высакародных учынках і жаданні быць карысным грамадству.
〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️
✅Замовіць нумар:
(+375 17) 322-93-25.
🔸Падпісацца на №10—12
можна праз анлайн-рэсурсы:
▫️Белпошта
▫️belpressa.by

9
4August 28, 2026 1.1K