Глядзіце ў жнівеньскім нумары!
✴️ Каляровы партрэт Леаніда Левановіча (1938—2021).
А. Ю. Прынькова
Леанід Левановіч — беларускі празаік і публіцыст. Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Івана Мележа (1999), прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ў галіне літаратуры (2005).
Леанід Кірэевіч Левановіч (Лявонаў) родам з Касцюкоўшчыны (вёска Клеявічы), дзе сёлета будзе святкавацца Дзень беларускага пісьменства.
У 1956 годзе скончыў Магілёўскае культасветвучылішча. Пасля службы на флоце вучыўся на факультэце журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, які скончыў у 1963 годзе. Працаваў у рэспубліканскіх газетах, часопісах «Нёман» і «Полымя». У 1979—1982 гадах быў галоўным рэдактарам галоўнай рэдакцыі літаратурна-драматычных праграм Беларускага тэлебачання, у 1984—2000 гадах працаваў у выдавецтве «Мастацкая літаратура».
Не стала пісьменніка 14 чэрвеня 2021 года.
Чытаць далей ⬇️⬇️⬇️

August 24, 2026 1.2K