Чытайце ў жнівеньскім нумары! Тэставая работа «Стылі маўлення» (ІХ… — "Беларуская мова і літаратура" — TG.ME

Чытайце ў жнівеньскім нумары!
 
Тэставая работа «Стылі маўлення»
(ІХ клас)
 
К. В. Лашук
 
Матэрыял настаўніцы ДУА «Хажоўская сярэдняя школа Маладзечанскага раёна» К. В. Лашук будзе карысны для праверкі, замацавання і сістэматызацыі ведаў вучняў па тэме «Стылі маўлення». Заданні ахопліваюць усе функцыянальныя стылі беларускай літаратурнай мовы: афіцыйны, публіцыстычны, навуковы, мастацкі і гутарковы і накіраваны як на засваенне тэарэтычных ведаў, так і на развіццё практычных уменняў.
 
Работа складаецца з двух варыянтаў, у кожным па 10 заданняў. Вучням прапануецца:
 
🔸вызначыць жанры пэўнага стылю маўлення;
🔸суаднесці задачы і рысы стылю з яго характарыстыкай;
🔸вызначыць сферу выкарыстання і моўныя сродкі, уласцівыя кожнаму стылю;
🔸вызначыць стыль тэксту паводле яго зместу і моўных асаблівасцей.
 
Да ўсіх заданняў прыведзены адказы.
 
 〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️
Замовіць нумар:
(+375 17) 322-93-25.
 
🔸Падпісацца на №9—12
можна праз анлайн-рэсурсы:
 
▫️Белпошта
▫️belpressa.by
❤13👍3
August 17, 2026 1.4K 1