Чытайце ў жнівеньскім нумары! Рабочыя аркушы да ўрокаў беларускай… — "Беларуская мова і літаратура" — TG.ME

​​Чытайце ў жнівеньскім нумары!
 
Рабочыя аркушы
да ўрокаў беларускай літаратуры
(Х клас)
 
▫️Янка Купала.
Драма «Раскіданае гняздо»▫️
▫️Янка Купала. Сімволіка вобразаў
у драме «Раскіданае гняздо»▫️
 
Н. Г. Казакевіч-Альшанец
 
Працягваем публікацыю серыі рабочых аркушаў да ўрокаў літаратуры ў Х класе, распрацаваных Н. Г. Казакевіч-Альшанец, настаўніцай вышэйшай катэгорыі ДУА «Сярэдняя школа № 5 г. Пружаны».
 
Прапанаваныя дыдактычныя матэрыялы дапамогуць сфарміраваць у вучняў цэласнае ўяўленне пра драму Янкі Купалы «Раскіданае гняздо», засвоіць звесткі пра гісторыю стварэння п’есы, прааналізаваць яе ідэйна-мастацкі змест, сістэму вобразаў і сімволіку.
 
Заданні рабочых аркушаў ахопліваюць біяграфічныя факты пра Янку Купалу («кардыяграма душы»), пытанні па тэорыі літаратуры (вызначэнне жанру твора, асаблівасцей кампазіцыі і канфлікту), а таксама прадугледжваюць комплексную працу з тэкстам п’есы.
 
Прыклады заданняў:
🔸 Суаднясіце ўзроўні прачытання п’есы «Раскіданае гняздо» з адпаведнымі тлумачэннямі.
🔸 Запоўніце схему «Сістэма дзейных асоб у драме “Раскіданае гняздо”».
🔸 Прачытайце варыянты працягу наступнага сказа. Знайдзіце адпаведныя цытаты з п’есы, пазначце старонкі з твора.
Драма «Раскіданае гняздо» — гэта...
 
Прапануюцца таксама заданні творчага характару. Напрыклад: «Прыдумайце надпіс-слоган для дэматыватара на тэму “Раскіданае гняздо” (паводле п’есы Янкі Купалы)».
 
Да аркушаў падаюцца выбарачныя адказы.
 
 〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️
Замовіць нумар:
(+375 17) 322-93-25.
 
🔸Падпісацца на №9—12
можна праз анлайн-рэсурсы:
 
▫️Белпошта
▫️belpressa.by
❤10👍5🔥2
August 13, 2026 1.9K