У Прэс-клубе больш няма фармату анлайн-прэзентацый, таму публікуем вынікі апытання без папярэджанняў. Тут — прэзентацыя па-руску, тут — па-ангельску, а тут — датасэт для самых адданых.
Самае важнае:
Падтрымка вайны — 27%, самая жыццясцвярджальная лічба, якую можна ўявіць у сённяшніх умовах.
Большасць, як і раней, выступае за неадкладнае спыненне баявых дзеянняў і пачатак перамоў. За год вера ў перамогу Украіны істотна зменшылася — да 8%.
Ацанілі ўзровень інфармаванасці пра падзеі ў свеце і ў краіне. Людзі пра многае чулі, што сведчыць, што грамадства ў цэлым даволі ўключанае.
Пра вызваленне палітвязняў ведае пераважная большасць; часцей падтрымліваюць, пры гэтым прыхільнікі Лукашэнкі падзяліліся ў меркаваннях прыкладна напалам.
Замерылі і стаўленне да масавага прыезду пакістанцаў. Самая звычайна талерантная прадэмакратычная група ў гэтым пытанні аказалася найменш талерантнай.
Замерылі сацыяльны аптымізм: людзі ў большасці песімістычна ацэньваюць наступствы расійска-украінскай вайны і маштабную эміграцыю. Адток насельніцтва турбуе і праўладных, і прадэмакратычных рэспандэнтаў.
Шмат хто дэкларуе, што мала ведае пра дэталі ваеннага супрацоўніцтва з Расіяй: толькі каля траціны ведаюць пра планы размяшчэння комплексу «Арэшнік» і тактычнай ядзернай зброі.
Пры гэтым падтрымка размяшчэння ядзернай зброі прыкметна вырасла, хоць большасць — 56% — усё яшчэ выступае супраць.
Уступленне ў НАТА падтрымліваюць толькі 8% беларусаў. Прыблізна палова гарадскіх жыхароў кажа, што не падтрымае ўваходжанне ў альянс ні пры якіх абставінах.
У сферы знешнепалітычных арыентацый, як і раней, змагаюцца дзве лініі: нейтралітэт і арыентацыя на Расію. Далучэнне да ЕС падтрымліваюць 15% — у сённяшніх абставінах пры сённяшняй палітыцы гэта можна назваць нават поспехам)
Агулам: калі вы тужылі — не тужыце, калі спадзяваліся — не спадзявайцеся!)