ASTAPENIA: post #533 — TG.ME

Forwarded fromMAMALDZIS
Ініцыятыва MALDZIS выкупіла першае выданне “Жазла кіравання” (“Жезлъ правленіѧ”) Сімяона Полацкага 🔥

Гэта адзін з найбольш каштоўных кніжных помнікаў, створаных беларусамі.

“Жазло кіравання” было надрукаванае ў Маскве ў 1667-ым годзе на царкоўнаславянскай мове і належыць да надзвычай рэдкіх артэфактаў. Гэта першая выдадзеная кніга беларускага манаха-асветніка Сімяона Полацкага.

Старадрук быў набыты ў Польшчы на сродкі беларускіх ахвярадаўцаў і ў будучыні будзе перададзеная ў Музей-бібліятэку Сімяона Полацкага ў якасці грамадскага падарунка. Да вяртання ў Полацк кніга будзе выстаўляцца падчас адмысловых мерапрыемстваў за межамі Беларусі.

Падрабязнасці чытайце на сайце MALDZIS.WORLD

Такія набыткі, як “Жазло кіравання”, Трэці Статут ВКЛ, Радзівілаўская карта ці мапа Няпрэцкага, магчымыя дзякуючы грамадскім ахвяраванням. Асабліва карыснымі для ініцыятывы з’яўляюцца штомесячныя ахвяраванні, нават малога памеру.

💎 Падтрымаць нашу дзейнасць
🔥24❤6👏1
June 14, 2025 933 2