Запрашаем на MALDZIS-фэст, які пройдзе ў Варшаве 13-га ліпеня!
Пачынаем а 17:00 у Музеі сучаснага мастацтва (MSN). Вас чакаюць сустрэчы і размовы з людзьмі, якія вызначаюць і папулярызуюць беларускую культуру, яркія выступы і прэзентацыя новага каштоўнага артэфакта з калекцыі MALDZIS.
У праграме:
🟪 Размова са Святланай Алексіевіч
Пісьменніца і Нобелеўская лаўрэатка раскажа пра новую кнігу і ранейшыя творы, а таксама пра тое, як літаратура пераўтвараецца ў сэнсы, праз якія свет бачыць Беларусь.
Мадэратар: Рыгор Астапеня
🟪 Серыя выступаў: “Як ствараць беларускую культуру”
· Мікалай Халезін
· Праект Этыка
· Валянціна Андрэева
· Дзмітрый Салодкі
· Саша Адамаў
Мадэратар: Саша Івулін
🟪 Дыскусія: пра што расказвае свету беларуская культура?
Абмяркуем, ці ёсць у беларускай культуры адзіны вобраз, які свет лёгка пазнае, і ці патрэбны ён наогул. І ці можа свет зноў захапляцца намі? Або толькі спачуваць?
· Саша Філіпенка
· Лявон Вольскі
· Удзел яшчэ адной спікеркі ўдакладняецца
Мадэратарка: Ірэна Кацяловіч
📌 Праграма будзе дапаўняцца, таму сачыце за нашымі абвесткамі. А ўжо цяпер можна зарэгістравацца на фестываль. Колькасць месцаў абмежаваная, таму, на жаль, мы не зможам задаволіць усе рэгістрацыі; калі ласка, правярайце сваю электронную пошту, каб даведацца, ці была ваша рэгістрацыя пацверджаная.
Святкуйма разам нашу беларускасць!
Forwarded fromMALDZIS

13
6
6
1June 25, 2026 633 2 6