Чаму я фашыст
Мне надакучыла сацыяльная мімікрыя. Толькі
забойства людзей гэта сапраўднае дзеянне, на-
пружанае, захапляльнае, фантастычнае. Чуе,
бачыць, нюхае, адчувае і дакранаюцца да шкварачагася мя-
са. Благаславёная вайна. Толькі маці, на чэрап
сына якой наступіш ботам, сапраўды
заенчыць у непадробным болю, і табе не
трэба баяцца, што яна блефуе. Найвялікшая праўда
гэта найвялікшая крыніца эстэтычнай асалоды.
Найвялікшая інфармацыя забіць і заката-
ваць чалавека, якога ты найбольш любіш.
Я не гарачы прыхільнік забойства чужынцаў,
незнаёмца
варта забіць хіба што дзеля грошай, не
дзеля мастацтва. Калі салдат забівае салдата,
гэта нешта пасрэднае. Калі ж
сімпатычны, прыгожы, элегантны юнак са
сваей манерай адбівае сківіцу сваёй маці
або пальцам прабівае адтуліну ў чэ-
рапе свайго брата, пакуль нязмушана
гутарыць, і яго рэлігійны, спакойны,
адкрыты і мудры позірк нічога не губляе
са сваёй нявіннасці… О, святло!
Прыемна таксама, калі два голыя салдаты
кахаюцца. Мільярдэр выглядае прыгажэй за
рамесніка, і двое сужэнцаў, якія кахаюцца,
напэўна нагадваюць мне тлустага, агіднага
служку, які есць трыбухі. З гэтага пунк-
ту гледжання таксама цікава назіраць, як
ананіруюць чарнаскурыя ў сталым веку. Белыя
вельмі баяцца, а чарнаскурыя равуць і
хрыпяць, нібы змяшаць шум рою пчол
з нязмазаным вазком, які вішчыць па рэй-
ках. Акрамя таго, яны тонкія ў сцёгнах і
без тлушчу. Самакіраўнікі гэта таўстуны,
фашызм гэта расізм. Фашызм інтэгруе чыстую
прыгажосць. Фашызм азначае маладосць, свежасць,
моц, дзеянне і вітальнасць, габрэйскія сві-
нні спарахнелі, сліна збіраецца
вакол кутокоў іх вуснаў. Хто вас асля-
піў, што вы не бачыце такіх ясных рэчаў?
Фашызм азначае моц і ўладу,
і я хацеў бы бачыць таго, хто быў бы заўжды
лепш дурным, слабым і пераследаваным. Ці
быў бог дэмакратычным, калі адным рухам
адарваў ваду ад неба? Хто здолее мяне ў гэтым
пераканаць, зробіць з Томажа Шаламуна
авечку, і ўнукі маіх унукаў будуць пакорлівыя
ў родзе сваім. А да таго часу я застаюся тым,
хто я ёсць, і пакуль не збяру дастаткова
зброі, грошай і людзей, пакуль не
назапашу дастаткова тканіны на ўніформу для маіх
хлопчыкаў, пакуль у войска і удбу не
інфільтрую дастаткова маладых геніяў,
я буду пісаць вершы пра прыгажосць прыроды і
сціпла ды ціха рыхтавацца да
вялікага дня.