Вершы нікому не патрэбныя: post #718 — TG.ME

У славенскім Коперы сваё юнацтва правёў больш вядомы ў былой Югаславіі і ЗША паэт Томаж Шаламун (1941-2014). У свой час ён перавярнуў уяўленне аб славенскай паэзіі, стаўшы яскравым прадстаўніком авангарднага і эксперыментальнага вершаскладання. Нават за краты трапіў за свае даволі радыкальныя вершы.

Мне спадабаліся яго словы: "Стаць паэтам значыць зрабіць крок у пустэчу". Адзін з ягоных ранніх вершаў з 1969 г. "Zakaj sem fašist", які мне падаўся даволі цікавым, і які можна назваць антыфашысцкім, (вось адна з інтэрпрэтацый з арыгіналам і перакладам на харвацкую) я вырашыў перакласці на беларускую мову. Нічога па-беларуску аб гэтым неаавангадным славенскім паэце я не знайшоў. Перакладаў на расейскую мову таксама амаль няма. Таму, верагодна, што гэта ўвогуле першы беларускамоўны пераклад Шаламуна. Фармат радкоў у тэлеграме трохі адрозніваецца ад аўтарскага, але змест, думаю, будзе больш-менш зразумелы.
👍6❤2
August 25, 2026 39