У Славеніі жылі ў невялічкім горадзе Копер, які з'яўляецца адзіным портам гэтай краіны. Вельмі спакойная і мілая мясцовасць на сапраўдным адрыятыцкім памежжы - паўвостраве Істрыя, паміж Італіяй і Харватыяй. Да Трыеста рукой падаць. Гарадок з багатай гісторыяй, пяцьсот гадоў быў пад Венецыяй.
Як і ў кожным горадзе, дзе я бываю, (апроч помнікаў і знакавых гістарычных месцаў) мяне цікавлі палітычныя графіці, плакаты, сцікеры. У такім гарадку як Копер я сустрэў літаральна некалькі прыкладаў вулічнай арт-актыўнасці.
Перад усім парадаваў антыфашыстоўкі барэльеф у цэнтры горада, дарэчы, на плошчы Ёсіпа Броза Ціта. Адзнака прысвечана Інтэрнацыянальным брыгадам, якія змагаліся супраць фашыстаў на баку рэспубліканцаў падчас грамадзянскай вайны ў Гішпаніі (1936-1939), - "Voluntarios Internacionales de la Libertad 1936–1939".
Таксама трапілася адно антыфашысцкае графіці і адно зусім супрацьлеглае, датычнае сітуацыі з мігрантамі ў Сеуце. Найбольш правакацыйным быў правы вандалізм - на інфармацыйнай дошцы на гістарычнай вуліцы, былой "габрэскай", нехта намаляваў свастыку. Магчыма, у кантэксце канфлікту Ізраіля і Палестыны. Дарэчы, іншае графіці было прысвечана Газе, якую "бароніць" Маісей.
На іншым малюнку, які ў мяне асацыяваўся з Далай Ламай, паказаны неаднаразовы прэм'ер Славеніі з правай Дэмакратычнай партыі Янез Янша. Думаю, што графіці "Janša vodi ovce" не патрабуе каментароў.
5
1August 22, 2026 62