Вершы нікому не патрэбныя: post #720 — TG.ME

Чаму я фашыст

Мне надакучыла сацыяльная мімікрыя. Толькі  
забойства людзей  гэта сапраўднае дзеянне, на- 
пружанае, захапляльнае, фантастычнае. Чуе,     
бачыць, нюхае, адчувае і дакранаюцца да шкварачагася мя-   
са. Благаславёная вайна. Толькі маці, на чэрап
сына якой наступіш ботам, сапраўды      
заенчыць у непадробным болю, і табе не
трэба баяцца, што яна блефуе. Найвялікшая праўда      
гэта найвялікшая крыніца эстэтычнай асалоды. 
Найвялікшая інфармацыя забіць і заката-
ваць чалавека, якога ты найбольш любіш.          
Я не гарачы прыхільнік забойства чужынцаў,    
незнаёмца
варта забіць хіба што дзеля грошай, не   
дзеля мастацтва. Калі салдат забівае салдата,     
гэта нешта пасрэднае. Калі ж        
сімпатычны, прыгожы, элегантны юнак са
сваей манерай адбівае сківіцу сваёй маці
або пальцам прабівае адтуліну ў чэ-        
рапе свайго брата, пакуль нязмушана      
гутарыць, і яго рэлігійны, спакойны,       
адкрыты і мудры позірк нічога не губляе
са сваёй нявіннасці… О, святло!   
Прыемна таксама, калі два голыя салдаты          
кахаюцца. Мільярдэр выглядае прыгажэй за      
рамесніка, і двое сужэнцаў, якія кахаюцца,        
напэўна нагадваюць мне тлустага, агіднага        
служку, які есць трыбухі. З гэтага пунк- 
ту гледжання таксама цікава назіраць, як
ананіруюць чарнаскурыя ў сталым веку. Белыя 
вельмі баяцца, а чарнаскурыя равуць і    
хрыпяць, нібы змяшаць шум рою пчол    
з нязмазаным вазком, які вішчыць па рэй-          
ках. Акрамя таго, яны тонкія ў сцёгнах і 
без тлушчу. Самакіраўнікі гэта таўстуны,           
фашызм гэта расізм. Фашызм інтэгруе чыстую 
прыгажосць. Фашызм азначае маладосць, свежасць,    
моц, дзеянне і вітальнасць, габрэйскія сві-         
нні спарахнелі, сліна збіраецца     
вакол кутокоў іх вуснаў.  Хто вас асля-   
піў, што вы не бачыце такіх ясных рэчаў?          
Фашызм азначае моц і ўладу,        
і я хацеў бы бачыць таго, хто быў бы заўжды     
лепш дурным, слабым і пераследаваным. Ці      
быў бог дэмакратычным, калі адным рухам       
адарваў ваду ад неба? Хто здолее мяне ў гэтым 
пераканаць, зробіць з Томажа Шаламуна
авечку, і ўнукі маіх унукаў будуць пакорлівыя  
ў родзе сваім. А да таго часу я застаюся тым,     
хто я ёсць, і пакуль не збяру дастаткова  
зброі, грошай і людзей, пакуль не
назапашу дастаткова тканіны на ўніформу для маіх     
хлопчыкаў, пакуль у войска і удбу не    
інфільтрую дастаткова маладых геніяў,  
я буду пісаць вершы пра прыгажосць прыроды і
сціпла ды ціха рыхтавацца да        
вялікага дня.
👍5😱2❤1
August 25, 2026 32 6