Кароткі спіс прэміі імя Міхала Анемпадыстава 2026 ☄️
Прэмія ўручаецца за найлепшую кніжную вокладку. Журы вызначыла 8 фіналістаў гэтага сезону:
〰️ Аўтар В – вокладка кнігі «W» (зашыфраваны ўдзел)
〰️ Дзмітрый Дзмітрыеў, Андрэй Фядорчанка – вокладка кнігі «Codex. Imago. Index» Дзмітрыя Дзмітрыева
〰️ Аўтар К – вокладка кнігі «К» (зашыфраваны ўдзел)
〰️ Алена Нядзельская – вокладка кнігі «Я – тое мяса, якое прыгатаваў Зміцер» Змітра Вішнёва
〰️ Аляксандр Пажытак, Ігар Юхневіч – вокладка кнігі «Дзённік 2021–2022» ананімнай аўтаркі
〰️ Ліна Хесэ, Ігар Юхневіч – вокладка кнігі «Беспрацоўнае дрэва» Светы Бень, Ліны Хесэ
〰️ Сяргей Шабохін – вокладка кнігі «Body in Progress; Целам сваім…» Ганны Комар
〰️ Таццяна Шустава – вокладка кніг «Творы» (тамы 1, 2) Хорхе Луіса Борхеса
Сачыце за навінамі прэміі, каб даведацца, хто ж атрымае ўзнагароду!
👉 Адмысловы сайт прэміі.
👉 Падрабязней пра прэмію, журы і кароткі спіс.
Арганізатары прэміі: Беларускі ПЭН і фонд «Open Culture». Пры падтрымцы кампаній ТАА «H&L» і «Laut».

3
3August 26, 2026 136 1