Літархіў: post #606 — TG.ME

📅 90 гадоў з дня нараджэння Генадзя Бураўкіна

Паэт, дзяржаўны і грамадскі дзеяч, а таксама паслядоўны абаронца беларушчыны Генадзь Бураўкін нарадзіўся 28 жніўня 1936 г. на Расоншчыне.

Меў доўгі творчы і працоўны лёс: узначальваў часопіс "Маладосць", быў старшынём "Дзяржтэлерадыё" БССР, дэпутатам ВС БССР, дыпламатам.

Друкаваўся з 1952 года. Аўтар зборнікаў: «Майская просінь» (1960), «З любоўю і нянавісцю зямною» (1963), «Дыханне» (1966), «Жніво» (1971), «Выток» (1974), «Варта вернасці» (1978), «Пяшчота» (1985), «Гняздо для птушкі радасці» (1986), «Узмах крыла» (1995) і інш. Апошняя кніга аўтара "Нагаварыцца з зоркамі" выйшла за 3 дні да смерці паэта.

На вершы Бураўкіна напісана шмат папулярных песень. Сярод іх «Белы снег», «Зачараваная», «Матылі», «Малітва», і, вядома, цудоўная «Калыханка», на якой вырасла не адно пакаленне беларусаў.

Памёр Генадзь Бураўкін у 2014 г. Пахаваны на Усходніх могілках Мінска.

#гісторыя
❤14👍3
August 28, 2026 103 2