Літархіў: post #603 — TG.ME

📅 120 гадоў з дня нараджэння Новіка-Пеюна

Паэт і пісьменнік Сяргей Новік-Пяюн нарадзіўся 27 жніўня 1906 г. у в.Лявонавічы Слуцкага пав.. У 1918-24 гг вучыўся ў Нясвіжскай гімназіі, браў удзел у скаўцкім руху. У 1925-26 гг. на беларускіх настаўніцкіх курсах у Вільні. У 1926 годзе стварыў у роднай вёсцы хор і тэатр. Арганізаваў гурток ТБШ, супрацоўнік часопісу для дзяцей «Заранка».

Як беларускі нацыяналіст тройчы арыштоўваўся: польскімі ўладамі ў 1930-ых гг., у часе вайны трапіў нямецкі концлагер, а ў 1944 г. арыштаваны НКУС і на 10 год трапіў на Калыму.

Як паэт дэбютаваў у 1925 г. Аўтар зборнікаў вершаў «Заўсёды з песняй» (1984 год), «Песні з-за кратаў» (1993 год). Некаторыя песні на словы Новік-Пяюна лічацца народнымі, найбольш вядомыя з іх «Зорачкі» і «Над Шчарай» («Слонімскі вальс»).

Пахаваны на радзіме ў Лявонавічах.

#гісторыя
❤13👍3
August 27, 2026 117 1