Пысін
Гэтым летам у жніўні спаўняецца 45 гадоў з дня смерці Аляксея Пысіна (1920-1981).
Узгадаем выдатнага пісьменніка вершам Сяргея Законнікава.
Нельга прыручыць навек натхненне,
а яму спрыяў ласкава Бог.
Нават неўтаймоўнае імгненне
Ён спыніць сваёй уладай мог.
Удалечыні ад звад сталіцы,
Ад пустой багемнай мітусьні
намывала сэрца, як крыніца,
Залацінкі вечнай дабрыні.
Мудры маг у пінжачку куртатым
Выспеліў загадку не адну.
Слова разам з ім спраўляла свята
Набывала сілу і цану.
Час ляціць... Паэты не звяліся.
Каб ступіць да славы на кілім...
А перыферыйны геній Пысін
Будзе незаступлены нікім.
#раптамверш

18
4
1August 19, 2026 319 2