📅 Алесь Разанаў - 5 гадоў з дня смерці
Нарадзіўся ў Сяльцы Бярозаўскага раёна ў 1947 г. Паступіў на філфак БДУ, дзе ў 1968 г. далучыўся да знакамітай акцыі студэнтаў-філолагаў (Віктар Ярац, Леў Барташ і інш.) якія выступілі за вяртання выкладання на беларускай мове. Атрымаў ярлык "нацыяналіста" і быў выключаны. Дзякуючы заступніцтву Н. Гілевіча, М. Танка і У. Калесніка давучыўся на берасцейскім філфаку.
Дэбютаваў у 1961 г. Першы зборнік "Адраджэнне" 1970 г. Стаў адным з самых вядомых творцаў пакалення з неардынарным мысленнем і нетрадыцыйным паэтычным стылем.
Узбагаціў нашую літаратуру новымі формамі - пункцірамі, квантэмамі, вэрсэтамі і інш, сцвердзіўся як паэт-філосаф і эксперыментатар.
За зборнік «Вастрыё стралы» (1988) атрымаў Дзяржаўную прэмію БССР імя Я. Купалы.
26 жніўня 2021 г. Алеся Разанава не стала. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.
#гісторыя
18
3August 26, 2026 163 4




