Таццяна Кабржыцкая
Сёння 85 дзень нараджэння адзначае літаратуразнаўца, крытык і перакладчыца Таццяна Кабржыцкая.
Нарадзілася ў Кіеве ў 1941 г. у сям'і опернага спевака і заслужанага артыста УССР Вячаслава Кабржыцкага і вядомай доктаркі Клаўдзіі Кабржыцкай.
Скончыла львоўскі філфак, пабралася з пісьменнікам і літаратуразнаўцам Вячаславам Рагойшам і ўсё жыцце прысвяціла Беларусі, пераехаўшы на радзіму мужа.
Працавала ў БДУ, выступала як крытык і літаратуразнаўца, даследуючы беларуска-украінскія сувязі, займалася мастацкімі перакладамі з беларускай на ўкраінскую і наадварот. А іх сям'я стала сапраўдным асяродкам беларушчыны і кропкай прыцягнення таленавітых літаратараў і навукоўцаў.
На фота 1-ым: Таццяна Кабржыцкая з мужам, на 2-ім: бацька - спявак Вячаслаў Кабржыцкі, на 3-ім: маці - Клаўдзія Кабржыцкая.
Дарэчы бацькі, якіх даглядала Таццяна, пахаваныя ў Ракаве Валожынскага раёну.
#гісторыя
16
3
1August 15, 2026 322


